Вы тут

Беларуса затрымлівалі за сцяг Японіі, яго будуць судзіць

Японскі сцяг / pixabay.com

Беларуса затрымлівалі за сцяг Японіі, яго будуць судзіць. Сцяг далёкай усходняй дзяржавы вісеў перад акном прыватнага дома жыхара Дзяржынска Віталя Буйноўскага, паведамляе Радыё Свабода. Міліцыя склала пратакол аб правядзенні "несанкцыянаванага пікета". Акрамя бела-чырвонага сцягу Японіі, яны заўважылі белыя і чырвоныя стужкі на балконе, а таксама надпіс "Гэта не сцяг".

Рэзчык па камені Буйноўскі два дні правёў за кратамі. 18 студзеня яго выпусцілі з ізалятара, але ўжо ў аўторак можа прайсці суд. Паводле слоў мужчыны, міліцыянеры не змаглі патлумачыць, чаму японскі сцяг апынуўся сярод забароненай сімволікі.

"Можа, заўтра мяне ў японскія шпіёны запішуць? — кажа Віталь Буйноўскі. — Дык такое ў гісторыі ўжо было, і дапусьціць, каб гэта паўтарылася, нельга".

Раней сям'ю Буйноўскіх неаднаразова штрафавалі за вывешаны на іх доме бел-чырвона-белы сцяг. Сума штрафаў складае больш за дзве тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.