Беларуса, якому збіралі грошы на аперацыю, выпісалі з берлінскай клінікі
![Віталь Тысеў / DW](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tysieu-1808.jpg.webp?itok=nrDQo3s-)
Віталь Тысеў / DW
Актывіста Віталя Тысева выпісалі з берлінскай клінікі "Шарытэ", паведамляе DW. Наперадзе яго чакае працяглая рэабілітацыя.
У каментары журналістам беларус паведаміў пра свае планы: "Хачу нармальнага баршчу. А наогул, пакуль што ў планах на жыццё — рэабілітацыя, яна будзе доўгай".
Праходзіць рэабілітацыю Тысеў будзе ў польскім Шчэціне.
Пасля затрымання ў Беларусі ў Віталя абвастрылася даўняя траўма пазваночніка. Без аперацыі яму пагражаў параліч. 55 тысяч еўра на аперацыю яму дапамаглі сабраць беларусы з усяго свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.