Беларуса, які знік у сакавіку, знайшлі загінулым у верталёце ў Румыніі

Беларуса, які знік у сакавіку, знайшлі загінулым у верталёце ў Румыніі

Мінчука Дзмітрыя Косцікава, якога шукалі з сакавіка, знайшлі загінулым у Румыніі, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

5 сакавіка 47-гадовы мужчына паехаў ва Украіну і перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі, піша TUT.by. Пра яго гібель стала вядома праз румынскае выданне Observator.tv. На паўднёвым усходзе Румыніі ў лесе ў цяжкадаступнай мясцовасці былі знойдзеныя абломкі верталёта. Сярод іх знайшлі і цела пілота. (Фота можна пабачыць па гэтай спасылцы.)

Выявілася, што гэта савецкі верталёт Ка-26. Ён ужываўся ў грамадзянскіх мэтах, у тым ліку для працы ў сельскай гаспадарцы. Румынскае выданне са спасылкай на следства выказвае меркаванне, што верталёт хутчэй за ўсё выкарыстоўваўся для нелегальнай перавозкі цыгарэтаў праз мяжу. На гэтую версію працуе тая акалічнасць, што на самім верталёце не было ніякіх рэгістрацыйных знакаў.

Пілот не меў дазволу на палёт па тэрыторыі Румыніі. Мяркуючы па стане цела, авіякатастрофа адбылася даволі даўно.

Выданне Baiamare24 са спасылкай на следства паведамляе, што загінулага апазналі: гэта Дзмітрый Косьцікаў, які нарадзіўся ў 1971 годзе ў Віцебску. Следчыя мяркуюць, што верталёт урэзаўся ў дрэва — магчымай прычынай стала перагружанасць цыгарэтамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі