Беларусь зноў заплаціла па еўрааблігацыях рублямі, а не доларамі

Беларусь плаціць па еўрааблігацыях рублямі / Еўрарадыё

Мінфін Беларусі заплаціў па еўрааблігацыях беларускімі рублямі суму, эквівалентную 22,9 мільёна долараў, заяўляе прэс-служба ведамства.

Паведамляецца, што грошы залічаныя на асобны банкаўскі рахунак у "Беларусбанку" — у адпаведнасці з пастановай урада і Нацыбанка. Доступ да рахунку забяспечаны для Citibank N. A. London Branch, які ў адпаведнасці з эмісійнай дакументацыяй вызначаны як плацежны агент.

Рашэнне пра выплаты па еўрааблігацыях у беларускіх рублях, а не ў доларах было прынятае 28 чэрвеня. У выніку міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody's панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі, загаварыўшы пра дэфолт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.