Беларусь згодная, каб Керымава судзілі ў Расіі

Матэрыялы крымінальнай справы на чальца Савета Федэрацыі Сулеймана Керымава могуць быць перададзеныя расійскім праваахоўным органам для далейшага расследавання. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" распавялі інфармаваныя крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.



Расійская Канстытуцыя забараняе выдачу сваіх грамадзян замежным дзяржавам. Але дапускаецца, што грамадзянін Расіі можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па расійскіх законах, калі супраць яго ёсць дастатковыя доказы віны. Беларускі бок, які абвясціў напярэдадні пра крымінальную справу на расійскага сенатара, падкрэсліў, што ў яго дзеяннях ёсць прыкметы злачынстваў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам Расіі.



Тым часам "Уралкалій" заявіў, што гатовы адстойваць свае інтарэсы ў канфлікце з Беларуссю ў судовым парадку. Расійская кампанія звярнулася ў кампетэнтныя органы Расійскай Федэрацыі з просьбай паспрыяць у неадкладным спыненні пераследу супрацоўнікаў "Уралкалія" з боку беларускіх следчых органаў.



Фота — uralkali.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі