Вы тут

Беларусь займае 73-е месца ў сусветным рэйтынгу пашпартоў

У беларусаў з'явілася магчымасць атрымаць біяметрычныя дакументы , у тым ліку пашпарт / mpt.gov.by​

Кампанія Henley & Partners склала індэкс пашпартоў на чацвёрты квартал 2021 года. Беларусь заняла ў ім 73-е месца, усяго ў рэйтынг уключаныя 227 дзяржаў.

Краіны атрымліваюць па адным бале за кожны кірунак бязвізавага ўезду. У рэйтынгу лідзіруюць Японія і Сінгапур — грамадзянам гэтых краін адкрыты 192 бязвізавыя напрамкі. Затым ідуць Германія, Паўднёвая Карэя, Фінляндыя, Італія, Люксембург і Іспанія.

Літва і Польшча займаюць 10-е месца ў рэйтынгу, Латвія —11-е, Украіна-38-е (украінцы могуць наведваць без віз 138 краін).

Краіны СНД амаль не змянілі свае пазіцыі ў рэйтынгу, адзначаюць эксперты Henley & Partners. Так, Расія займае 52-е месца, яе грамадзяне могуць свабодна ўязджаць у 118 дзяржаў.

Беларусь размясцілася ў рэйтынгу на 73-м месцы, апярэджваючы Казахстан, Азербайджан і Арменію. Беларусам даступныя для вольнага перамяшчэння 78 краін-кірункаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.