Беларусь заняла 8-е месца ў медальным заліку Паралімпіяды-2018

Беларусь заняла 8-е месца ў медальным заліку Паралімпіяды-2018

Беларусь заняла 8-е месца ў медальным заліку Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане, якія завяршыліся сёння, 18 сакавіка. У заключны дзень спаборніцтваў нашы спартсмены выступілі ў змяшанай лыжнай эстафеце, у якой атрымалі 5-е месца, а таксама ў адкрытай лыжнай эстафеце (4-е месца).

Усяго беларускія паралімпійцы атрымалі на Гульнях 12 медалёў — 4 залатых, 4 сярэбраных і 4 бронзавых. Лідар медальнага заліку — паралімпійская зборная ЗША, за ёй паралімпійцы з Расіі, Канада, Францыя, Нямеччына, Україна і Славакія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі