Беларусь забрала некалькі дзясяткаў мігрантаў ад мяжы з Польшчай

Беларусь забрала некалькі дзясяткаў мігрантаў ад мяжы з Польшчай

Беларускі бок "эвакуяваў" некалькі дзясяткаў мігрантаў, якія каля месяца "вандравалі" на мяжы з Польшчай. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар начальніка Прыбужанскага памежнага атрада Дарыюш Сяніцкі.

У каментары Польскаму радыё ён падкрэсліў, што гэтая група мігрантаў ніколі не была на польскай тэрыторыі. Гаворачы пра надзвычайнае становішча, уведзенае на мяжы з Беларуссю, памежнік адзначыў: "Мы пакуль не зафіксавалі якіх-небудзь надзвычайных здарэнняў".

Больш за месяц мігранты былі ў "падвешаным" стане. Даходзіла да таго, што Польшча хацела накіраваць ім гуманітарную дапамогу (хоць дэ-юрэ мігранты былі на беларускім баку), але афіцыйны Мінск адмовіўся яе дапусціць.

Пры гэтым з боку Беларусі ў Польшчу працягваюць нелегальна ісці мігранты. Толькі за суботу польскія памежнікі зафіксавалі 244 спробы незаконнага перасячэння мяжы. Затрыманыя два чалавекі, астатнія спробы трапіць у Польшчу былі спыненыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі