Беларусь забараніла ўезд зарэгістраваным у Польшчы грузавікам і прычэпам

Беларусь працягвае "халодную вайну перавозчыкаў" з Польшчай / pexels.com
Беларусь працягвае "халодную вайну перавозчыкаў" з Польшчай / pexels.com

Беларусь забараніла перамяшчэнне па тэрыторыі краіны грузавікоў, цягачоў, прычэпаў (паўпрычэпаў), зарэгістраваных у Польшчы. Адпаведную пастанову прыняў Саўмін. 22 чэрвеня яна была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пад забарону таксама трапілі легкавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Польшчы, калі яны займаюцца міжнароднымі перавозкамі па індывідуальных або міжнародных таварна-транспартных накладных.

Транспарт цяпер можа ўязджаць у Беларусь толькі праз пункт "Казловічы-Кукурыкі". Машынам дазволена даязджаць да спецыяльна вызначаных месцаў, дзе павінна адбывацца перагрузкі.

Пастанова набывае моц з 3 ліпеня

Крок Беларусі зроблены ў адказ меры, прынятыя Польшчай. Улады гэтай краіны з 1 чэрвеня закрылі мяжу для грузавых аўтамабіляў, прычэпаў, аўтацягнікоў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі.

Польскія ўлады заяўлялі, што перадумовай для спынення санкцый з'яўляецца вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута — актывіста польскай меншасці ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі