Калі рэжым Лукашэнкі не вызваліць Пачобута, Польшча можа ўвесці новыя санкцыі

Мацей Вонсік / pap.pl
Мацей Вонсік / pap.pl

Польшча не выключае ўвядзення новых санкцый супраць Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю pap.pl заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік.

"Польшча — акно ў свет для Беларусі. Няхай Беларусь карыстаецца гэтым акном разумна, мусіць з павагай адносіцца да польскай меншасці, — кажа Вонсік. — Мы чакаем ад беларускага боку вызвалення Пачобута. Гэта асноўная ўмова, каб можна было казаць пра якое-колечы паслабленне санкцый".

Нядаўна Польшча пашырыла санкцыйны спіс грамадзян Беларусі, а з 1 чэрвеня прыпыняюцца грузаперавозкі на мяжы з Беларуссю на грузавіках і прычэпах з беларускімі або расійскімі нумарамі.

Анджэй Пачобут — актывіст польскай меншасці ў РБ, палітвязень. У лютым 2023-га ў Гродне ён быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "закліках да санкцый" і ў "распальванні сацыяльнай варожасці". 26 траўня Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прысуд, пасля чаго Польшча і аб'явіла пра новыя санкцыі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі