Беларус з Ізраіля расказаў пра сваё падраздзяленне, якое ваюе за Украіну

Беларус з Ізраіля расказаў пра сваё падраздзяленне, якое ваюе за Украіну

Беларус з Ізраіля расказаў svaboda.org пра сваё падраздзяленне, якое ваюе за Украіну. Ён мае пазыўны "Алесь" і прайшоў падрыхтоўку на базе палка "Пагоня". У ліпені ўдзельнічаў у баях за вёску Грыгораўка ў Данецкай вобласці. "Алесь" з групай іншых беларусаў служыць у інтэрнацыянальнай роце ўкраінскай 1-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Багуна. Яны прынялі прысягу ў чэрвені, каля месяца правялі на перадавой.

"Я адказваю за падраздзяленне медыцынскай эвакуацыі, пяхоты і выведкі, я адзін з камандзіраў, — кажа "Алесь". — Сам з іншымі хадзіў у выведку, пераходзіў лінію фронту... Мы ўдала там папрацавалі. Таму пакуль нас замянілі іншай часткай". Паводле яго слоў, у інтэрнацыянальнай роце найбольш беларусаў і грузін, таксама служаць грамадзяне ЗША, Францыі, Тайваня і Швецыі. "Частка беларусаў гавораць на англійскай мове — гэта вельмі дапамагае камунікацыі... паміж байцамі", — расказвае беларускі добраахвотнік. Нядаўна камандаванне адзначыла, сярод іншых, мужнасць і гераізм "Алеся". Ён упэўнены ў перамозе Украіны — пры падтрымцы Захаду і іншых краін цяжкім узбраеннем. А вось пра вызваленне Беларусі кажа, як пра "ідылію", надзею на будучыню.

Беларускі полк "Пагоня" вясной 2022-га быў створаны ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны. Яго ўдзельнікі прайшлі інтэнсіўнае навучанне. Яны служаць у некалькіх украінскіх падраздзяленнях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі