У аўтамабілі 50-гадовага беларуса, які вяртаўся з Польшчы, брэсцктія мытнікі выявілі незвычайны груз, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
У "Сітраене C4" мужчына вёз 75 кг куляў і гільзаў. 20 поліэтыленавых пакетаў з баявым таварам ён схаваў у спецыяльна абсталяваных схованках, у тым ліку ў запасным коле.
Праверка, праведзеная дома ў кіроўцы, дазволіла выявіць цэлы арсенал агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. Не паведамляецца, ці быў у мужчыны дазвол на валоданне зброяй.
На яго могуць пачаць крымінальную справу.