Беларус вёз з Польшчы 52 мабільныя тэлефоны ў паліўным баку (фота)

Як паведамляе сайт Брэсцкай мытні, перасекчы мяжу з незадэклараваным таварам 43-гадовы мужчына спрабаваў у пункце пропуску "Брэст". Аўтамабіль "Аўдзі 100" чамусьці вырашылі дагледзець больш пільна. У баку знайшлі больш за паўсотні "мабільнікаў". Каб дабрацца да іх, давялося дэмантаваць задняе сядзенне і газавае абсталяванне. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт кантрабанды складае каля 100 мільёнаў рублёў.


Кіроўцу чакае суд, які вырашыць і лёс аўтамабіля.


Дарэчы, мабільнікі ў паліўных баках аўтамабіляў на беларуска-польскай мяжы знаходзілі і раней. Сёлета з баку нават выцягнулі 40 пар мужчынскага і жаночага абутку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі