Кантрабандыст схаваў у паліўным баку 40 пар абутку

Як паведамляе сайт tomin.by, мужчыну затрымалі мытнікі ў пункце пропуску "Брэст". З Польшчы ў Беларусь ён спрабаваў увезці 40 пар мужчынскага і жаночага абутку. Як тайнік ён выкарыстаў аб'ёмісты бак свайго "Рэно". Не ўдакладняецца, як аўтамабіль пры гэтым рухаўся, аднак верагодна, што ён папросту меў дадатковы газавы балон.

Мытнікі сканфіскавалі абутак. Партыю кантрабанды ацанілі ў 24 мільёны рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі