Вы тут

Беларусь вылучыць на "Оскар" фільм пра вайну

Кадр з фільма "Урокі фарсі"

На прэмію "Оскар" ад Беларусі будзе адпраўлены фільм "Урокі фарсі", паведаміў парталу TUT.by старшыня оскараўскага камітэта Ігар Поршнеў

Гэты фільм рэжысёра Вадзіма Перальмана — сумесны праект Беларусі, Расіі ды Германіі. У ім распавядаецца пра бельгійскагам габрэя, які ў 1942 годзе трапіў у канцлагер. Каб выжыць, ён вымушаны выдаваць сябе за перса і даваць урокі фарсі мясцоваму кухару. Асновай для стужкі стала апавяданне нямецкага драматурга Вольфганга Кольхаазе "Вынаходніцтва мовы".

Па словах Поршнева, разглядаліся два прэтэндэнты ад Беларусі на "Оскар". Другім кандыдатам была падлеткавая драма Улады Сяньковай "ІІ" (Два). Аднак выбар урэшце спыніўся на "Уроках фарсі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.