Вы тут

Беларусь выключылі з Міжнароднай федэрацыі тэніса

Тэнісны мяч / pixabay

Беларусь выключылі з Міжнароднай федэрацыі тэніса, паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook Федэрацыя тэніса Украіны.

Напачатку сакавіка Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) прыпыніла чалецтва беларускай і расійскай федэрацый, а таксама забараніла ім браць удзел у міжнародных камандных спаборніцтвах пад сваёй эгідай.

Напачатку траўня адбылася канферэнцыя Міжнароднай федэрацыі тэніса. На ёй абмяркоўвалася не толькі прыпыненне чалецтва Федэрацыі тэніса Расіі і Федэрацыі тэніса Беларусі, але і дыскваліфікацыі зборных камандаў гэтых краін. Беларусь на канферэнцыі прадстаўляў кіраўнік рэспубліканскай федэрацыі Сяргей Рутэнка.

У падтрымку рашэння выключыць федэрацыі Расіі і Беларусі выказаліся 80 дэлегатаў канферэнцыі. Супраць — 20 дэлегатаў.

"Такім чынам, федэрацыі тэніса Расіі і Беларусі канчаткова адхілены", — гаворыцца на старонцы ўкраінскай Федэрацыі тэніса.

У спаборніцтвах пад эгідай WTA і АТP, як і ў турнірах "Вялікага шлема" тэнісісты з Беларусі і Расіі змогуць браць удзел без дзяржаўнай сімволікі — сцяга і гімна. Аднак у будучыні плануецца разгледзець і пытанне індывідуальнага адхілення спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.