Беларусь уздымае тарыф на транзіт нафтапрадуктаў

Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з 1 студзеня 2010 года падвысіцца на 4,4% і складзе $1,42 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км. Такое рашэнне ўтрымоўваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі Беларусі №185, паведамляе агенцтва “БелТА”. Пастанова прынятая ў адпаведнасці з Дамовай паміж урадам Беларусі і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, ад 8 чэрвеня 2004 года.

Апошні раз тарыф на транзіт нафтапрадуктаў праз Беларусь падвышаўся з 1 студзеня 2009 года — у 1,5 раза, да $1,36 за 1 тону на 100 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі