Вы тут

Беларусь уводзіць забарону на ўвоз замежных прадуктаў у адказ на санкцыі

Беларускія яблыкі і грушы / Еўрарадыё

З 1 студзеня Беларусь уводзіць прадуктовае эмбарга для тавараў з шэрагу краін ЕС, а таксама ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі і Швейцарыі. Гэтыя краіны ўвялі санкцыі супраць Беларусі, і эмбарга — гэта наш ім адказ.

Сярод тавараў, якія цяпер забаронены для ўвозу ў краіну — свініна, мяса буйной рагатай жывёлы і мясныя прадукты, малако і малочная прадукцыя, гародніна, садавіна, арэхі, жывёльныя тлушчы, кандытарскія вырабы і солі.

Забарона не закране гэтыя прадукты, калі беларусы іх вязуць з-за мяжы для асабістага спажывання. Аднак, "у выпадку далейшых дэструктыўных дзеянняў" у адносінах да Беларусі ўлады пагражаюць пашырыць пералік тавараў, забароненых для ўвозу.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, за 10 месяцаў 2021 года імпарт харчавання з "недружалюбных краін" склаў больш за 530 млн долараў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.