Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных экспарцёраў зброі
![Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных экспарцёраў зброі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/26087dd07da4045ee559bf6caed95499.jpg.webp?itok=M0Lyq-LM)
Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных экспарцёраў зброі. У 2017 годзе прадпрыемствы Дзяржкамваенпраму павялічылі экспарт сваёй прадукцыі на 15% і зарабілі на пастаўках у замежжа ўзбраення больш за 1 млрд долараў. Пра гэта распавёў старшыня камітэта Алег Двігалёў. Паводле яго слоў, калі ў 2016 годзе пастаўкі ішлі ў 60 краін свету, то летась іх колькасць павялічылася да 69. Галоўны пакупнік беларускай зброі — Расія, інфармуе БЕЛТА.
У 2018 годзе мусіць пачацца экспарт айчыннай рэактыўнай сістэмы залпавага агню “Паланэз”. Пры гэтым не толькі ў краіны СНД ці АДКБ, але “і ў больш далёкія”, адзначыў Двігалёў.
![Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных экспарцёраў зброі](/sites/default/files/paragraphs/image/0000211517394897big.jpg)
"Паланэз". Фота: БЕЛТА