Беларус Уладзімір Самсонаў прынёс перамогу еўрапейскай зборнай

Беларус Уладзімір Самсонаў (6-е месца ў сусветным рэйтынгу) прынёс перамогу еўрапейскай зборнай у матчы ўсіх зорак настольнага тэнісу Еўропа — Азія, які прайшоў у Стамбуле 10—11 лістапада. У дадатковай сустрэчы Самсонаў выйграў у Лі Цзіна з Ганконга (20-е месца ў сусветным рэйтынгу) з лікам 3:1 (11:8, 4:11, 11:9, 12:10), і па суме двух дзён еўрапейцы ўзялі верх над азіятамі 6:5.

У першы дзень мацнейшай была зборная Азіі — 3:2. Самсонаў прайграў лідэру сусветнага рэйтынгу кітайцу Ван Хао — 1:3. У другі дзень еўрапейцы ўзялі рэванш — 3:2. Беларускі тэнісіст выйшаў да стала ў трэцім паядынку і вывеў сваю зборную наперад 2:1, адолеўшы Джу Се Х'юка з Паўднёвай Карэі (10-е месца ў сусветным рэйтынгу) — 3:1 (11:8, 8:11, 11:7, 11:9).

Паколькі па выніках двух дзён лік аказаўся роўным — 5:5, была прызначана дадатковая гульня, у якой і ўзяў удзел Самсонаў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі