Вы тут

Беларусь ухваліла прызначэнне Мезенцава паслом Расіі ў Мінску

Reuters

Новага пасла Расіі Дзмітрыя Мезенцава чакаюць у Мінску, Беларусь выканала ўсе фармальнасці для яго прыезду. Пра гэта 23 траўня паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Ён распавёў, што праз два-тры дні пасля прыезду ў Мінск Дзмітры Мезенцаў завітае на традыцыйную ў такіх выпадках сустрэчу ў МЗС, а потым адбудзецца цэрэмонія ўручэння даверчых грамат кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнка.