Беларусь у рэйтынгу ФІФА апусцілася на 64-е месца

Зборная Беларусі па футболе страціла 5 пунктаў у сусветным рэйтынгу і займае цяпер 64-е месца. Штомесячны рэйтынг ФІФА быў апублікаваны сёння.
Лідэрскую пазіцыю па-ранейшаму захоўваюць іспанцы, другія немцы, на трэцім месцы зборная Італіі. Лепшую пазіцыю сярод сапернікаў беларусаў па адборачным раўндзе чэмпіянату свету займае каманда Харватыі.

Яна апусцілася на адну прыступку ніжэй і займае цяпер 7-е месца. А вось зборная Англіі дзякуючы перамозе над беларусамі паднялася адразу на чатыры пазіцыі, размясціўшыся на 10-м месцы. Украіна займае 20-месца, Казахстан – 125-е, Андора — 194-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі