Беларусь трапіла ў “чорны спіс” АБСЕ за цэнзуру ў інтэрнэце

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе абвінаваціла ўлады 20 краін свету ва ўвядзенні інтэрнэт-цэнзуры.

У “чорны спіс” патрапілі Беларусь, Грузія, Казахстан, Кітай, Іран, Судан. У 212-старонкавым дакладзе АБСЕ адзначаецца, што такім чынам робіцца спроба перашкодзіць распаўсюду нявыгоднай уладам інфармацыі і падавіць палітычную апазіцыю.

“Апошнія крокі супраць свабоды слова ў інтэрнэце ў шэрагу краін з’яўляюцца горкім напамінам у тым, з якім імпэтам некаторыя рэжымы, як дэмакратычныя, так і дыктатарскія, намагаюцца падавіць няўгодныя ім выказванні”, — гаворыцца ў дакладзе.

"Ореанда-Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі