Беларусь створыць флот з... двух сухагрузаў

Беларусь створаць уласны флот. Ужо ў 2008 годзе будзе набытае першае марское судна.
У Міністэрстве транспарту і камунікацый нашай краіны спасылаюцца на праграму развіцця ўнутранага воднага і марскога транспарту да 2010 года.

Зараз ідзе фармаванне нарматыўна-прававой базы, якая дазволіць набываць караблі. Мяркуецца, што Беларусь набудзе 2 сухагрузы грузапад’ёмнасцю 30-35 тысяч тон і 4-6 тысяч тон, якія будуць выкарыстоўвацца пераважна для перавозкі калійных угнаенняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі