Беларусь скончыла выступ на ЧС па хакеі паразай ад Швейцарыі (відэа)

Такім чынам, Беларусь не трапляе ў чвэрцьфінал спаборніцтваў і захоўвае толькі права гуляць у наступным чэмпіянаце свету, які, дарэчы, пройдзе ў Мінску праз год. У сваёй групе S наша зборная стаіць на перадапошнім месцы, апераджаючы толькі Славенію, якая вылятае з элітнага дывізіёну і будзе гуляць у першай лізе.



На чэмпіянаце свету ў Швецыі Беларусь выйграла толькі ў аўтсайдэра Славеніі — 4:3, астатнія матчы групавога этапу скончыліся для нашых хакеістаў паразай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі