Вы тут

Беларусь развіталася з Васілём Мічурыным — найстарэйшым героем Савецкага Саюза

Васіль Мічурын / Міністэрства абароны 

Найстарога героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына праводзілі ў апошні шлях у Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску.

Зорку Героя СССР Мічурын атрымаў яшчэ ў Фінскую вайну. Яму тады было ўсяго 23 гады. Пазней ён успамінаў, як на ўзнагароджанне ў Крэмль яго збіралі ўсім палком — бо з вайны ён вярнуўся з “паловай шыняля абгарэлай”.

Вялікая Айчынная заспела Мічурына ў Мінску — ён тады быў курсантам. Дапамагаў выбірацца з разгромленага горада яго спалоханым жыхарам, ваяваў пад Смаленскам і Ярцавам, дзе атрымаў сур'ёзнае раненне.

У шпіталі ён сустрэў сваю будучую жонку і падзяляўся з журналістамі Sputnik гэтай гісторыяй кахання.

"Начальнік шпіталя загадаў ёй глядзець за мной, каб у час лекі прымаў і гэтак далей. Яна гэту справу рабіла. А потым пацалаваліся. І я вылечыўся", — успамінаў ветэран.

Пасля акрыянні Мічурына хацелі паслаць на Урал, але ён адмаўляўся — хацеў на фронт. І трапіў на 1-ы Беларускі. Мічурын вызваляў Баранавічы, Брэст, браў Кёнігсберг і Берлін.

Развітанне з героем прайшло ў Доме афіцэраў пры ўдзеле вайсковай варты.

Пасля сыходу з жыцця Васіля Мічурына ў Беларусі застаўся адзін удзельнік Вялікай айчыннай вайны-уладальнік зоркі Героя Савецкага Саюза. Гэта Іван Кустоў. Яму 97 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.