Беларусь разлічвае на захаванне цяперашніх коштаў на газ у 2011 годзе

Беларусь разлічвае на захаванне ў 2011 годзе коштаў на газ на ўзроўні 2010 года. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 27 лістапада ў інтэрв’ю тэлеканаму РТР-Беларусь, паведамляе БЕЛТА. Беларускі бок настойвае на гэтым у перамовах з Расіяй і спасылаецца на тое, што сёння ў Еўрасаюзе на спотавым рынку кошты на газ для той жа Нямеччыны на 15-20% ніжэйшыя за тыя, якія дзейнічаюць у Беларусі і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі