Беларус прэтэндуе на званне найлепшага футбаліста Польшчы ў сакавіку

Беларускі паўабаронца футбольнага клуба "Завіша" з Быдгашчы Іван Маеўскі намінаваны на званне лепшага футбаліста сакавіка ў чэмпіянаце Польшчы.

Як піша by.tribuna.com, гэта сумесны праект Экстракласы, спартыўнага выдання "Przegląd Sportowy" і партала Onet.pl. Найлепшага гульца месяца выберуць капітаны клубаў чэмпіянату Польшчы, а 17-ы голас застанецца за інтэрнэт-карыстальнікамі.

Галасаванне працягнецца да 31 сакавіка на парталах przegladsportowy.pl, ekstraklasa.tv і eurosport.onet.pl.

Пераможца атрымае спецыяльна распрацаваную для гэтай намінацыі статуэтку перад матчам бліжэйшага тура.

Дарэчы, у складзе зборнай Беларусі Іван Маеўскі дэбютаваў у матчы кваліфікацыі Еўра-2016 супраць Македоніі.

Фота — Agencja Gazeta

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі