Беларусь прасіла ў Расіі крэдыт у памеры $9 млрд, але не даюць нават $500 млн

Крэдыт на суму 9 мільярдаў долараў просіць Беларусь у Расіі на будаўніцтва першай беларускай АЭС. Гэтую лічбу агучыў віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.
Паводле яго слоў, неплацёжаздольнасць беларускай эканомікі па крэдытах можа наступіць ужо ў канцы 2009 года альбо праз год, калі выявіцца недастатковасць золатавалютных рэзерваў.

Прадстаўленне Беларусі чарговага траншу крэдыта ў памеры 500 мільёнаў долараў залежыць ад высілкаў Мінску па забеспячэнню эканамічнай устойлівасці эканомікі краіны, заявіў Аляксей Кудрын. На яго погляд, беларускі ўрад "прымае недастатковыя меры, каб забяспечыць сваю стабільнасць і плацёжаздольнасць сваёй эканомікі", паведамляе "Интерфакс-Запад". Таму грошай Беларусь пакуль не атрымае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі