Вы тут

Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН наконт Крыма

Фота: Reuters

15 лістапада трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН ухваліў абноўлены праект рэзалюцыі пра парушэнні правоў чалавека ў Крыме і Севастопалі. Як перадае Радыё "Свабода", за праект рэзалюцыі прагаласавалі 67 краінаў, устрымаліся 82, выказаліся супраць 26 дэлегацый.

Прадстаўніцтва Украіны пры ААН пералічыла краіны, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі: Расія, Арменія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Камбоджа, Кітай, Куба, КНДР, Эрытрэя, Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, М’янма, Нікарагуа, Сербія, ПАР, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя, Таджыкістан, Уганда, Узбекістан, Венесуэла і Зімбабвэ.

Праект рэзалюцыі накіруюць на разгляд Генасамблеі ААН. Галасаванне па ім чакаецца ў снежні гэтага года.