Беларус перамог у праекце “Паблічныя гульні” і атрымаў 50 тысяч долараў

Беларус перамог у праекце “Паблічныя гульні” і атрымаў 50 тысяч долараў

26-гадовы беларус Віктар Касаўцаў перамог у фінале праекту “Паблічныя гульні” і атрымаў 3 млн расійскіх рублёў (больш за 50 тысяч долараў). Рэаліці-шоу кругласутачна транслявалася на працягу 2 месяцаў у “ВКонтакте”, набрала аўдыторыю больш за 200 мільёнаў чалавек.

Мінчук мог выйграць і 100 тысяч долараў. Аднак на бервяне ў моры прастаяў 14 гадзін не толькі ён, а і яшчэ адзін удзельнік. У выніку прыз паміж імі падзялілі. Пасля перамогі Касаўцаў заявіў, што дагэтуль яшчэ не можа паверыць у сваю перамогу. Ён збіраецца раздаць даўгі і заняцца бізнесам. У Мінску “за капейкі” ён больш не хоча працаваць. Дарэчы, цяпер ён працуе па размеркаванні інжынерам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі