Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь ад 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія прадаюцца за межы Еўразійскага эканамічнага саюза. Паводле пастановы Саўміна, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, пошліны на сырую нафту вырастаюць з 104,6 да 110,4 долара да тону. Таксама расце пошліна на прамагонны бензін — з 57,5 да 60,7 долара да тону, на таварныя бензіны — з 31,3 да 33,1 долара за тону.

На 1,8 долара вырастае пошліна на лёгкія і сярэднія дыстылятары, а таксама на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілол, змазачныя і іншыя алівы. Цяпер яна складзе 33,1 долара за тону.

Мінулым разам экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты пераглядалі месяц таму, 1 траўня. Тады яны таксама выраслі. Звычайна перагляд ставак адбываецца штомесяц. Сёлета на пачатку года, у студзені і ў лютым, пошліны зніжаліся, але з сакавіка пачалі расці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі