Беларусь паўторна адмовілася вяртаць Бакіева ў Кыргызстан

Беларусь у другі раз адмовіла ўладам Кыргызстана ў экстрадыцыі Курманбека Бакіева. Пра гэта паведаміў генпракурор Кыргызстану Байтэмір Ібраеў 27 жніўня на нарадзе з удзелам прэзідэнта Розы Атунбаевай, перадае РІА "Новости". Па яго словах, нагляднае ведамства Кыргызстана збіраецца зноў звярнуцца з запытам да Беларусі. Таксама разглядаюцца "іншыя шляхі" прыцягнення Бакіева да адказнасці.

У Генпракуратуры Беларусі карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што інфармацыі пра паўторную адмову ў выдачы Бакіева не маюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі