Беларусь пакінулі 11 верталётаў і 9 знішчальнікаў ВКС РФ

Мі-24 / ілюстрацыйнае фота Вікіпедыі 

Мі-24 / ілюстрацыйнае фота Вікіпедыі 

5 жніўня Беларусь пакінулі 11 верталётаў і 9 знішчальнікаў ВСК РФ. Яны прайшлі праз Магілёўскую вобласць і перасеклі мяжу Беларусі з Расіяй, піша маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

Раніцай з Мачулішчаў у Расію паляцелі 10 верталётаў ВКС РФ: чатыры Мі-8 і шэсць Мі-24.

"Верталёты паляцелі ва ўсходнім (паўднёва-ўсходнім) напрамку і пазней былі заўважаны над Магілёўскай вобласцю. Большая частка з іх правяла ў Беларусі 209 дзён (з 8 студзеня 2023 года). Паводле нашых даных, усе 10 верталётаў прызямліліся на аэрадроме "Сяшча" ( Бранская вобласць)", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама паведамляецца, што днём з аэрадрома "Баранавічы" ўзляцела 9 знішчальнікаў Су-34 і Су-30СМ ВКС РФ. Усе яны таксама накіраваліся ў Расію. Большая частка з гэтых самалётаў правяла ў Беларусі 202 дні — з 15 студзеня 2023 года.

Крыху пазней з Мачулішчаў пайшоў на ўзлёт яшчэ адзін Мі-24. Па дадзеных маніторынгавай групы, гэта апошні верталёт авіяцыйнай групоўкі ВКС РФ, які там знаходзіўся.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі