Беларусь падпісала дамову з Іспаніяй пра ўмовы аздараўлення дзяцей

Дамову з Іспаніяй пра ўмовы аздараўлення дзяцей падпісала Беларусь. Ужо ў бліжэйшы час у гэтую краіну паедзе першая група беларускіх дзяцей.  Нагадаю, што падобныя дамовы наша краіна заключыла таксама з Нямеччынай, Ірландыяй, Нідэрландамі, Вялікабрытаніяй і Ліхтэнштэйнам. А першы падобны дакумент быў падпісаны з Італіяй у 2007 годзе пасля інцыдэнта з непаўналетняй беларускай Вікай Мароз, якую на працягу 20 дзён хавала італьянскай сям'я.

Праграмы аздараўлення беларускіх дзяцей былі прыпыненыя пасля таго, як летась адмаўлялася вярнуцца дахаты з ЗША 16-гадовая Таццяна Казыра, нагадвае БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі