Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца ў спісе "несвабодных краін"

Праваабарончая арганізацыя "Фрыдам Хаўс" зноў прылічыла Беларусь да спісу "несвабодных краін". Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 17 ліпеня дакладзе "Свабода ў свеце — 2009", у якім робіцца агляд сітуацыі з палітычнымі і грамадзянскімі правамі ў 193 краінах. "У выніку канцэнтрацыі ўлады ў руках прэзідэнта палітычныя партыі адыгрываюць нязначную ролю ў палітычным працэсе. Апазіцыя не прадстаўлена ў парламенце, у той час як прапрэзідэнцкія члены парламента выконваюць толькі дэкаратыўную функцыю", — гаворыцца ў дакладзе.

Адзначаецца таксама, што беларускія ўлады абмяжоўваюць свабоду прэсы, права на свабоду сходаў і асацыяцый. Акрамя таго, падкрэсліваюць праваабаронцы, не забяспечваецца магчымасць для незалежнай і бесстаронняй працы судовай сістэмы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі