Беларусь па-ранейшаму разглядае варыянт пастаўкі нафты праз Украіну

Беларускія ўлады разглядаюць розныя аспекты паставак нафты праз тэрыторыю Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў пратаколе паседжання міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі, якое адбылося ў Мінску 29 лютага.

У дакуменце адзначаецца, што суб'ектам гаспадарання дзвюх краінаў рэкамендавана "адпрацаваць тэхніка-эканамічныя аспекты паставак нафты з розных портаў у накірунку беларускіх НПЗ і трэціх краінаў праз тэрыторыі Украіны і Беларусі", інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі