Беларусь неўзабаве атрымае ад Расіі крэдыт у памеры 500 мільёнаў долараў

Урады Расіі і Беларусі ў найбліжэйшыя дні падпішуць дагавор аб выдзяленні Мінску крэдыту ў памеры 500 мільёнаў долараў ЗША. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі Аляксей Кудрын.
Нагадаем, першая частка расійскага крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў паступіла на рахунак Мінфіна Беларусі 18 лістапада 2008 года. Планавалася, што другі транш крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў будзе пералічаны Беларусі да канца лютага 2009 года, але гэтага не адбылося.

У канцы мінулага тыдня прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што Міністэрства фінансаў Расіі звярнулася да беларускіх партнёраў з просьбай падзяліць сродкі другой часткі крэдыту яшчэ на два траншы - па 500 млн. долараў у лютым і сакавіку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі