Беларусь не адмаўляецца ад пашырэння супрацоўніцтва з NATO

Фармат супрацоўніцтва Беларусі і NATO не змяняецца, наша краіна не адмаўляецца ад пашырэння супрацоўніцтва, але нагадвае, што поўнавартасныя кантакты немагчымыя. Так пракаментаваў нядаўнюю сустрэчу ў фармаце 26+Беларусь, якая адбылася ў Бруселі, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.
"Нічога надзвычайнага ў гэтым супрацоўніцтве няма", - сказаў Папоў. Ён адзначыў, што фармат узаемадзеяння Беларусі і NATO вызначаны даўно і нашая краіна ніколі ад яго не адмаўлялася.
Разам з тым  прэс-сакратар МЗС акцэнтаваў увагу на тым, што "стварэнне кансалідаванай прасторы бяспекі ў Еўропе без Беларусі немагчымае".

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі