Беларус на мяжы схаваў пад патэльняй 56 тысяч еўра

Грошы, якія знайшлі ў беларуса / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Літоўскім мытнікам мужчына сказаў, што пабаяўся дэклараваць грошы і спадзяваўся, што іх не заўважаць.
Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларуса-кіроўцы грузавіка 56 тысяч еўра. Мужчына ім сказаў, што пабаяўся дэклараваць грошы і спадзяваўся, што іх не заўважаць — у кабіне накрыў еўра патэльняй.
У Літве беларус хацеў зрабіць дарагую пакупку тэхнікі. Цяпер жа ён стаў фігурантам крымінальнай справе. Яму пагражае штраф ці нават пазбаўленне волі, піша lrmuitine.lt.

https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.