Беларусь можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю да канца года

Беларусь можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю да канца года

Яшчэ да канца 2017 года Беларусь можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1". Гутарка з ім выйшла ў эфір увечары 22 студзеня.

Па словах Улаховіча, называць больш канкрэтныя тэрміны можна будзе пасля чарговага раўнду перамоваў паміж Беларуссю і СГА.

Чыноўнік дадаў, што Беларусь ужо цяпер шмат у чым працуе паводле прынцыпаў СГА, бо Еўразійскі эканамічны саюз пабудаваны на тых жа прынцыпах. Адзінае, што яшэ належыць зрабіць Беларусі — гэта прыняць пераходныя меры па абароне фінансавых інстытутаў і сельгасвытворцаў, як гэта робіцца ў краінах — чальцах СГА.

Дарэчы, чарговы раўнд перамоваў паміж Беларуссю і СГА пройдзе 23-26 студзеня. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Акрамя таго, афіцыйны Мінск плануе правесці двухбаковыя перамовы з больш як дзесяццю краінамі — чальцамі арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі