Беларусь можа павысіць тарыф на перапампоўку расійскіх нафтапрадуктаў

Беларускі ўрад разглядае магчымасць павелічэння тарыфу на перапампоўку расійскіх нафтапрадуктаў.
Крыніца ў органах дзяржкіравання Беларусі паведаміла, што тарыф можа павысіцца на 30%. У цяперашні час за перапампоўку тоны расійскіх нафтапрадуктаў наша краіна атрымлівае 0,89 долара.

Апошні раз гэты тарыф павялічваўся ў 2004 годзе. Тады ён быў павышаны з 0,59 да 0,89 долара за тону. Калі тарыф на перапампоўку расійскіх нафтапрадуктаў павысіцца, то Расія будзе плаціць 1,2 долара за тону.

ПРАЙМ-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі