Вы тут

Беларусь купіла нафту ў саудаўскай кампаніі

Беларусь купляе нафту ў Саудаўскай Аравіі / Reuters

Беларусь купіла першую партыю нафты ў кампаніі Saudi Aramco.

"Закуплена першая партыя нафты ў Saudi Aramco. Гэта 80 тысяч тон. Чакаем танкер з нафтай у Клайпедскім порце 11 мая", — распавёў агенцтву БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Saudi Aramco — нацыянальная нафтавая кампанія Саудаўскай Аравіі, якая цалкам кантралюецца ўрадам краіны. Па паказчыку здабычы нафты і памеры нафтавых запасаў яна лічыцца найбуйнейшай у свеце. Saudi Aramco кантралюе прыкладна чвэрць разведаных запасаў нафты ў свеце — 260 мільярдаў барэляў нафты.  

Нагадаем, што менавіта канфлікт Расіі з Саудаўскай Аравіяй на пачатку года абваліў сусветныя кошты на нафту.

У траўні Беларусь плануе закупіць у Расіі 1,13 мльёна тон нафты. Астатні аб'ём мяркуецца купляць у альтэрнатыўных крыніцаў. На месяц беларускім НПЗ патрабуецца каля 2 мільёнаў сыравіны для 100-адсоткавай загрузкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.