Беларусь і Венесуэла прададуць зброю больш чым на мільярд долараў

Беларусь і Венесуэла падрыхтавалі да падпісання ваенныя кантракты на агульную суму, што перавышае 1 мільярд долараў. Пра гэта, як перадае ПРАЙМ-ТАСС, паведаміў сакратар Савета бяспекі Беларусі, сустаршыня беларуска-венесуэльскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Віктар Шэйман.

Паводле яго слоў, кантракты ўзгодненыя з кіраўніцтвам Міністэрства абароны Венесуэлы і ўхваленыя прэзідэнтам гэтай краіны Уга Чавесам.

Як адзначыў Шэйман, кантракты будуць падпісаныя ўжо да канца ліпеня бягучага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі