Беларусь і Расія дамовіліся пра бязвіз для замежных балельшчыкаў

Беларусь і Расія дамовіліся пра бязвіз для замежных балельшчыкаў

Беларусь і Расія дамовіліся пра бязвіз для замежнікаў на час чэмпіянату свету па футболе і II Еўрапейскіх гульняў. Міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежнікаў і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы было падпісанае 29 траўня ў Мінску. Свае подпісы пад дакументамі паставілі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, інфармуе БЕЛТА.
 
Бязвізавы рэжым для замежных балельшчыкаў будзе дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня да 25 ліпеня — у гэты час у Расіі пройдзе сусветнае першынство па футболе. II Еўрапейскія гульні ў нашай краіне пройдуць летам 2019-га і Расія прадставіць падобнае права замежным балельшчыкам, якія будуць накіроўвацца ў Беларусь.

Беларусь і Расія дамовіліся пра бязвіз для замежных балельшчыкаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі