Беларусь і Ірландыя падпісалі пагадненне аб аздараўленні беларускіх дзяцей

Міжурадавае пагадненне аб умовах аздараўлення ў Ірландыі беларускіх дзяцей заключылі гэтая краіна і Беларусь. Паводле інфармацыі прэс-службы ірландскага МЗС, дакумент не абмяжоўвае паездкі беларусаў, якія малодшыя за 18 гадоў.
11 снежня ірландскі дэпутат Еўрапарламента Колм Бурк вітаў заключэнне гэтага пагаднення і адзначыў, што ўжо на Каляды ў Ірландыю змогуць прыехаць на аздараўленне беларускія дзеці. Дагэтуль падобнае пагадненне ў Беларусі было заключанае толькі з Італіяй.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі