Беларусь хоча пазычыць мільярд долараў

Да мільярда долараў разлічвае сёлета пазычыць Беларусь на знешніх рынках. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Мікалай Корбут.

Паводле яго словаў, гэта неабходна для плаўнага пераадолення рэзкага падаражання расійскіх энерганосьбітаў. Беларускі ўрад не плануе прыцягваць дзяржаўныя крэдыты, але вядзе перамовы аб крэдытаванні з банкамі Расіі, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў і Швейцарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі