Вы тут

Беларус Грэцкі ў вышыванцы накарміў брамніка дранікамі на майстар-шоу зорак КХЛ

Юры Кузьмін, khl.ru

Беларускі хакеіст Вячаслаў Грэцкі на ўсю моц паказвае сваю беларускасць на ўік-эндзе зорак КХЛ, які праходзіць у Маскве. На суботнім майстар-шоу прабіваць буліт ён выехаў у вышыванцы і саламяным капелюшы, а перад выкананнем штрафнога кідка накарміў брамніка каманды суперніка Юліуса Гудачэка талеркай дранікаў. Падчас буліта Грэцкага на арэне ўключылі песню "Касіў Ясь канюшыну" ў выкананні ансамбля "Песняры".

 

 

 

Грэцкі таксама ўдзельнічаў у забегах на хуткасць па крузе, паведамляе афіцыйны сайт КХЛ. Беларус перамог у забегу Дзмітрыя Яшкіна з маскоўскага "Дынама".

Сам Матч зорак КХЛ пачынаецца ў нядзелю ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.