Беларусь атрымае грант у памеры 20 млн еўра на барацьбу са СНІДам

Глабальны фонд па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй выдасць Беларусі грант у памеры 20 млн еўра. Ён адрасаваны на мерапрыемствы па прафілактыцы і лячэнні ВІЧ/СНІД. Сродкі будуць вылучаныя на 2010—2014 гады, як паведаміў прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніўс Брук. У той жа час ён выказаў заклапочанасць фінансаваннем міжнародных праектаў у галіне аховы здароўя ва ўмовах глабальнага фінансавага крызісу.

А.Брук звярнуў увагу таксама на той аспект, што ў Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да дыскрымінацыі людзей, якія жывуць з ВІЧ-інфекцыяй. Па звестках сацыялагічнага даследавання, якое ладзілася ў 2006 годзе, 67% наймальнікаў Беларусі не будуць браць на працу чалавека, заражанага ВІЧ-інфекцыяй. А 54% наймальнікаў заявілі аб тым, што не стануць прасоўваць гэтую асобу ў сваёй кампаніі па службовай лесвіцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі