Беларусь атрымае доступ яшчэ да некалькіх нафтавых радовішчаў у Венесуэле

Беларусь у перспектыве атрымае доступ да яшчэ некалькіх нафтавых радовішчаў у Венесуэле. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.
Ён нагадаў, што цяпер Беларусь мае доступ да двух радовішчаў у Венесуэле. Плануецца, што наша краіна зможа здабываць да 900 тысяч тон нафты за год. Увядзенне дадатковых радовішчаў дазволіць Беларусі павялічыць здабычу нафты мінімум да 2 мільёнаў тон за год.

Па словах міністра, гэта перспектыва некалькіх бліжэйшых гадоў. Мартынаў адзначыў, што з улікам вялікай адлегласці транспартаваць нафту ў Беларусь эканамічна немэтазгодна. Гаворка ідзе пра тое, што яна будзе рэалізоўвацца на венесуэльскім рынку, а атрыманыя ад гэтага грошы пойдуць на набыццё нафты ў нашым рэгіёне.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі